РУС БЕЛ ENG

Как написать изложение по белорусскому языку

1. Пры першым чытанні слухайце тэкст уважліва. Звярніце ўвагу, які тып маўлення ўласцівы яму, асаблівасці якога стылю мовы вам неабходна перадаць. Сфармулюйце для сябе тэму і галоўную думку тэкста (пра што вам трэба расказаць, што апісаць, над чым паразважаць якога вываду прыйсці).

2. Калі тэкст чытаецца другі раз,рабіць якія-небудз паметкі: апорныя словы спалучэнні слоў, змест простай мовы і інш? Пры неабходнасці экзаменатар звычайна тлумачыць некаторыя словы і выразы або нават запісвае іх на дошцы(як правіла, гэта словы іншамоўнага паходжання, якія рэдка ўжываюцца, або словы з лексікі абмежаванага ўжытку: прафесіяналізмы, дыялектызмы, устарэлыя словы).

3. Цяпер вам трэба пераказаць тэкст. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні.

4. Прачытайце, што ў вас атрымалася пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка aбо ўвогуле нельга зразумець (няправільна пабудаваны сказ, прапушчана слова, няўдалы парадак слоў і г.д.). Калі трэба, перабудоўвайце сказы, замяняйце ці перастаўляйце словы.

5. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку.Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку (што ён раздзяляе ці выдзяляе) і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).

6. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам.

7. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком (ці не прапусцілі якое слова, знак прыпынку, ці не забыліся выдзеліць абзац). Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.