РУС БЕЛ ENG

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

         Вучні 3 “Б” класа разам з настаўнікам Сыс В.А. падчас гастранамічнага фэсту  “Беларуская кухня” прарэкламавалі стравы традыцыйнай беларускай кухні і прапанавалі пачаставацца хатнім хлебам, бульбяной дранкай,  запечаная палядвіцай, кілбасой і салам, агароднінай, блінамі з тварагом і аладкамі, салодкім печывам.

У класе расказвалі вершы, загадвалі загадкі, спявалі песні пра бліны, бульбу, гулялі ў беларускія народныя гульні.

Свята беларускай кухні стала займальным і пазнаваўчым. Навучэнцы школы змаглі пераканацца ў тым, што стравы традыцыйнай беларускай кухні самыя апетытныя і карысныя.