Школьный музей "Беларуская хатка"

 Запрашаем у музей

    Этнаграфічны музей  " Беларуская хатка" Сярэдняй школы №1 г.Астраўца быў адчынены ў 2011 годзе.       У лістападзе 2013 года ў сувязі з рамонтам памяшкання асобныя музейныя рэчы былі выстаўлены ў часовых экспазіцыях, размешчаных ў кабінеце беларускай мовы. Былі прадстаўлены экспанаты, якія дапамагалі захаваць памяць аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама матэрыялы, якія ўзгадвалі старонкі жыцця знакамітай асобы Астравеччыны - Іосіфа Гашкевіча, першага консула Расіі ў Японіі. Але, на жаль, умовы не дазвалялі выставіць тыя экспанаты, якія на працягу многіх год назапашваліся настаўнікамі і вучнямі школы. Кіраўніцтва школы выдзеліла новае памяшканне, у якім змаглі знайсці "новае" жыццё прылады працы нашых продкаў і прадметы быту.    1 верасня 2014 года адбыліся "уваходзіны" ў  беларускаю хатку. Адчыняем дзверы... Поле з кветкамі, блакітнае неба з лёгкімі хмурынкамі, а таксамі галінкі дуба зачароўваюць сваім хараством. Дарэчы неабходна ўзгадаць Дзяніса Ходаса, чалавека, які пры дамамозе пэндзля і фарбаў дапамог адчуць водар беларускіх краявідаў (вялікая ўдзячнасць мастаку за яго талент і працу). Крочым далей... І вось мы на парозе старажытнай хаткі. Ля ўвахода знаходзіцца печ.  Яна займае ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Ёсць у нашай хаце і святы куточак - покуць. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны маўкліваю малітваю асвячаюць хату. На сценах развешаны ручнікі, вышыванкі і сведкі мінулага - фотаздымкі. На стале, на падлозе стаяць рэчы хатняга ўжытку: дзяжа, бойка, прасніца, пранік, качалка, кашы, збаны, гарлачы, лапці.

    Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжою гарызонта новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці “парог, высечаны з успамінаў, дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак...".     Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

 
 
      
   

Асноўны фонд музея "Беларуская хатка"

 

Фотаапарат/Фотоаппарат/

Photo camera

0034

Патэфон/Патефон/

Gramophone

0035

Чыгунок/Чугунок/Pot

0110

Кадка/Бочка/Barrel

0032

Ложак/Кровать/Bed

0096

Пранік/Прач/Prach

0069

Калыска/Колыбель/

Baby cradle

0154

Прас/Утюг/Iron

0199

Бубянцы/Бубенцы/

Bells

0052

Лапці/Лапти/Bast shoes

0132

Куфар/Сундук/Chest

0077

Фотаапарат/Фотоаппарат/

Photo camera

0034

Маслабойка/Маслобойка/

Churn

0093

Тарка для мыцця бялізны/

Терка для стирки белья/

Laundry grater

0091

Самавар/Самовар/

Samovar

0121

Калаўрот/Прялка/

Spinning wheel

0025

Радыёпрыёмнік/

Радиоприемник

Radio

0134

Збанок/Кувшин/Pitcher

0026

Качалак

Скалка

Rolling pin

0251

Кошык

Корзина

Basket

0128

Ступка

Ступка

Stupka

0020

Рушнік

Полотенце

Towel

0090

Швейная машынка

Швейная машинка

Sewing machine

0112

Керасінавая лямпа

Керосиновая лампа 

Oil lamp

0119

Вілкі

Ухват

Oven fork

0074

Баян

Баян

Accordion

0084

Саднік

Садник

Sadnik

0079

поделиться в: