РУС БЕЛ ENG

Гадзіна роднай мовы "Мая беларуская звонкая мова"

23.09 Для вучняў 5 «Б» класа прайшла гадзіна роднай мовы “Мая беларуская звонкая мова”. Нікалайкава В.Р, настаўнік беларускай мовы, пазнаёміла вучняў з гісторыяй нараджэння беларускай мовы, з людзьмі, якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. Затым вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі.
На прыканцы, кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.